Ветэраны
На прадпрыемстве КУП «Брэстжылбуд» актыўна працуе Рада ветэранаў, якую ўзначальвае Пархач Пётр Васільевіч. Ветэранская арганізацыя была створана ў мэтах забеспячэння сацыяльнай абароны, паляпшэння матэрыяльнага становішча, бытавога, медыцынскага, культурнага і інш. відаў абслугоўвання асоб пенсіённага ўзросту або асоб, якія выйшлі на пенсію па хваробе.
У ветэранскай арганізацыі КУП “Брэстжылбуд” стаіць на ўліку больш за сто семдзесят чалавек. У калектыўны дагавор КУП “Брэстжылбуд” унесены раздзел, прысвечаны сацыяльнай абароне ветэранаў прадпрыемства, Вялікай Айчыннай Вайны, пенсіянераў, створаны ўсе ўмовы для таго, каб члены ветэранскай арганізацыі мелі магчымасць актыўна праводзіць вольны час.
Прадстаўнікі адміністрацыі, прафсаюзнага камітэта, Савета моладзі ў Дзень пажылога чалавека, у Дзень інваліда, Дзень перамогі, Дзень будаўніка сустракаюцца з ветэранамі – былымі работнікамі прадпрыемства. Напярэдадні святкавання Новага года пры ўдзеле прафсаюзнага камітэта арганізуецца сустрэча з ветэранамі, якая стала ўжо традыцыйнай, арганізацыя канцэртнай праграмы. Ветэраны прадпрыемства прымаюць самы актыўны ўдзел у штогадовым аглядзе мастацкай самадзейнасці.