Упраўленне ажыццяўляе закупкі і камплектацыю будаўнічых аб’ектаў сыравінай, матэрыяламі, абсталяваннем і выпуск вырабаў уласнай вытворчасці.
Матэрыяльна-складская база прадстаўлена складскімі памяшканнямі, вытворчымі ўчасткамі (сантэхнарыхтовак, металаканструкцыі, цэх выпуску аконна-дзвярных блокаў і аддзелачных матэрыялаў). Ва ўпраўленні працуе больш за 110 чалавек.
Асноўныя віды выкананых работ:
- вытворчасць металаканструкцый любой складанасці;
- вытворчасць ПВХ вокнаў, дзвярэй, шкленні лоджый;
- выраб бытавых памяшканняў, МАФ, сантэхзагатовак, кроквеннай сістэмы і піламатэрыялаў;
- колероўка фарбаў.