Культура

     Культурнае жыццё КУП “Брэстжылбуд” фарміруецца ў адпаведнасці з планам культурна-масавых мерапрыемстваў, узгодненым з Прафсаюзным камітэтам прадпрыемства і зацверджаным Генеральным дырэктарам КУП “Брэстжылбуд”.

     Адной з задач пабудовы любога грамадства з’яўляецца фармаванне чалавечай асобы, яе ўсебаковага, гарманічнага развіцця, высокай духоўнай культуры і творчых памкненняў. Кіраўніцтва прадпрыемства надае вялікую ўвагу культурнай сферы, прыкладаючы разнастайныя намаганні ў арганізацыі годных умоў адпачынку і забаў.

     Сёння ў КУП “Брэстжылбуд” беражліва захоўваюць і памнажаюць традыцыі калектыўнай творчасці. На працягу года праводзіцца больш за дваццаць культурна-масавых мерапрыемстваў, некаторыя з іх сталі ўжо традыцыйнымі. Гэта такія мерапрыемствы, як “Прысвячэнне ў маладыя спецыялісты”, “Дзень будаўніка”, “Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці”, “Вечар сустрэчы з ветэранамі прадпрыемства” і многія іншыя. Самадзейныя артысты з ліку работнікаў КУП “Брэстжылбуд”, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх праводзімых культурна-масавых мерапрыемстваў не толькі ўнутры прадпрыемства, але і паспяхова прадстаўляюць калектыў падчас правядзення розных канцэртаў, конкурсаў і фестываляў гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх маштабаў.

     Прадпрыемства часта займае прызавыя месцы, дзякуючы таленавітым работнікам, якія з’яўляюцца залогам актыўнага, паспяховага і разнастайнага культурнага жыцця прадпрыемства.

При нахождении сайте Вы соглашаетесь на политику обработки персональных данных.